Беларуская Служба

Мінабароны Польшчы: Мігранты атрымліваюць ад беларускіх службаў пісьмовыя інструкцыі

08.12.2021 18:31
Знойдзеныя ў мігрантаў запіскі ўтрымліваюць інфармацыю аб спосабах незаконнага перасячэння мяжы.
 :       .
Мінабароны Польшчы: Мігранты атрымліваюць ад беларускіх службаў пісьмовыя інструкцыі.twitter.com/MON_GOV_PL

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы паведамляе, што ў мігрантаў, якіх беларускія службы падштурхоўваюць праз мяжу ў Польшчу, былі знойдзеныя пісьмовыя інструкцыі аб незаконным перасячэнні мяжы.

Паводле Мінабароны, яны датычылі, між іншым, гадзінаў змены варты на пастах, спосабы на тое, каб згубіць след або зрабіць неабходны камуфляж.

Нагадваем, за суткі польскія памежнікі зафіксавалі 51 спробу незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

IAR/аз

Літва прадаўжае рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю

08.12.2021 09:27
За апошнія дні колькасць мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна перасячы мяжу Літвы, значна скарацілася.

Урад Чэхіі плануе адправіць жаўнераў на польска-беларускую мяжу

08.12.2021 11:29
Чэшскія жаўнеры будуць дапамагаць польскім калегам ахоўваць мяжу ЕС.

За суткі памежнікі зафіксавалі 51 спробу незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

08.12.2021 10:30
Польскія памежнікі паведамляюць, што на мяжы ўвесь час адбываюцца правакацыі з боку беларускіх службаў.