З сённяшняга дня ў Польшчы дзейнічаюць больш высокія працэнтныя стаўкі. Учора Савет па грашова-крэдытнай палітыцы падняў стаўкі на паўадсотка. У выніку выраслі таксама працэнтныя стаўкі па большасць крэдытаў у польскай валюце.
Галоўны эканаміст Bank Pocztowy Моніка Куртэк(Monika Kurtek) паясняе, што на рашэнне савета паўплывала высокая інфляцыя:
- Галоўнай прычынай чарговага павышэння працэнтных ставак з’яўляецца інфляцыя, якая не толькі перавышае інфляцыйную мэту нацбанку, але таксама паскараецца. Адначасова сітуацыя ў польскай эканоміцы і на рынку працы задавальняючая.
Моніка Куртэк не выключае далейшага павышэння працэнтных ставак у будучыні. Цяпер базавая працэнтная стаўка Нацыянальнага банку Польшчы складае 1,75 працэнта.
IAR/аз