Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда і Святлана Ціханоўская прынялi ўдзел у Саміце для дэмакратыі

09.12.2021 19:26
Падчас свайго выступлення Анджэй Дуда казаў пра падтрымку дэмакратыі ў Беларусі і крызіс на мяжы з гэтай краінай.
Анджэй Дуда і Святлана Ціханоўская PAP/Rafał Guz

Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская суправаджала прэзідэнта Анджэя Дуду падчас Саміту за дэмакратыю, які арганізаваў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. У віртуальнай сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі каля сотні краін і некалькі дзясяткаў міжнародных інстытутаў і няўрадавых арганізацый.

Канцылярыя прэзідэнта падкрэслівае, што сумесны ўдзел прэзідэнта Польшчы і Святланы Ціханоўскай у саміце з'яўляецца бачным знакам таго, што «Польшча стаіць на баку беларускага народа і не пакіне яго на волю дыктатуры». Падчас свайго выступу прэзідэнт казаў пра імкненне Польшчы да дэмакратызацыі ў Беларусі і падкрэсліў, што цаной гэтага стаў крызіс на мяжы з гэтай краінай. Ён таксама нагадаў больш за 900 палітвязняў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Ён таксама нагадаў пра больш за 900 палітвязняў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і пра тое, што менш чым за 200 кіламетраў ад Варшавы ў Беларусі знаходзіцца мяжа дэмакратыі:

- Гэта прорва паміж дэмакратыяй і ейнай адсутнасцю. І Беларусі няма дэбатаў пра выбарчую сістэму, палярызацыю, меншасці і ідэалогію. Гэта прывілей нас – жыхароў Захаду. Там асноўны клопат – як давесці да вызвалення 900 чалавек, якіх адзіная віна -жаданне свабодных выбараў і як адхіліць ад улады дыктарата, які застаецца пры гэтай уладзе ўжо 27 гадоў, парушыў усе прынцыпы цывілізаванага свету, фальсіфікаваў выбары і здушыў пратэсты.

Прэзідэнт Анджэй Дуда і Святлана Ціханоўская сустрэліся з сем'ямі зняволеных беларусаў, якія знайшлі прытулак у Польшчы.

З лідаркай беларускай апазіцыі сустрэлася таксама спікер Сейму Эльжбета Вітэк. «Сустрэча стала магчымасцю пацвердзіць нязменную і адназначную падтрымку дэмакратычных сілаў у Беларусі з боку Польшчы», – паведамляе Канцылярыя Сейму.

IAR/аз