Беларуская Служба

Учора мяжу з Беларусі спрабаваў перасекчы 121 чалавек

10.12.2021 10:29
«Усё адбываецца паводле сцэнарыя і пры дапамозе беларускіх службаў», – кажа прэс-сакратар польскай Памежнай службы.
-    .
Прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска.PAP/Marcin Obara

За апошнія суткі 121 чалавек спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з Беларусі ў Польшчу. Таксама 8 замежнікaў атрымалі пастанову аб неабходнасці неадкладна пакінуць тэрыторыю Польшчы. Беларускія службы актыўна дапамагаюць мігрантаў у перасячэнні мяжы, заявіла прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска(Anna Michalska):

-Яны рэжуць калючы дрот, кідаюць камяні – усё адбываецца паводле сцэнарыя і пры дапамозе беларускіх службаў.
Ля вёскі Нараўка група з некалькіх мігрантаў спрабавала прабрацца на тэрыторыю Польшчы праз пашкоджаную раней агароджу з калючага дроту.

З пачатку года Памежная служба зафіксавала каля 40 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. У лістападзе іх было амаль 9 тысяч.

IAR/аз