Беларуская Служба

Прадстаўнікі Іраку і Конга прыбудуць у Польшчы дапамагаць у ідэнтыфікацыі імігрантаў

10.12.2021 17:32
Гаворка ідзе пра мігрантаў, якія жадаюць вярнуцца ў краіну паходжання, але дзеля гэтага не маюць неабходных дакументаў.
-     .
Прэс-сакратар польскай Памежнай службы Анна Міхальска.Foto: PAP/Marcin Obara

На наступным тыдні пачнуцца місіі па ідэнтыфікацыі мігрантаў, якія прыбываюць праз польска-беларускую мяжу ў Польшчу. Прэс-сакратар польскай Памежнай службы Анна Міхальска паведаміла, што акцыя арганізаваная сумесна з Еўрапейскім агенцтвам памежнай і берагавой аховы FRONTEX:

- Прадстаўнікі Іраку і Конга прыбудуць у Польшчу, каб дапамагчы нам пацвердзіць асобу мігрантаў, якія перасеклі мяжу з боку Беларусі, і ў якіх няма дакументаў. Гаворка ідзе пра мігрантаў, якія жадаюць вярнуцца ў краіну паходжання, або чакаюць рашэння аб неабходнасці неадкладна пакінуць тэрыторыю Польшчы. Акцыя будзе праводзіцца ў цэнтры для ўцекачоў у Венгжыне ля Варшавы, дзе знаходзіцца найбуйнейшая такая група мігрантаў, а таксама ў Варшаве.

На дадзены момант у цэнтрах для іншаземцаў знаходзіцца больш за 1 800 чалавек, больш за палову з іх звярнуліся за міжнародную абарону ў Польшчы. 45%, або больш за 800 чалавек – гэта асобы, якія чакаюць вяртання ў сваю краіну або рашэнняў пакінуць тэрыторыю Польшчы.

IAR/аз

Памежная служба: 80 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

09.12.2021 11:29
Падчас акцыі затрымання аўтамабіля з мігрантамі памежнікі былі прымушаны зрабіць папераджальныя стрэлы ў паветра.

Учора мяжу з Беларусі спрабаваў перасекчы 121 чалавек

10.12.2021 10:29
«Усё адбываецца паводле сцэнарыя і пры дапамозе беларускіх службаў», – кажа прэс-сакратар польскай Памежнай службы.