Інфармацыю аб смерці журналіста пацвердзілі ў Міністэрстве замежных спраў РП.
Уладзімр Пац быў адданым журналістам і карэспандэнтам.
Падтрымліваў кантакты з беларускай апазіцыяй і палякамі ў Беларусі, удзельнічаў з мікрафонам Польскага радыё ў арганізаваных імі ініцыятывах. Ад самага пачатку бесперапынна паведамляў аб беларускай рэвалюцыі.
На Польскім радыё Уладзімір пачаў працаваць у 1992 у Беларускай рэдакцыі.
У нашай памяці Валодзя застанецца як шчыры калега і добры журналіст. Яму было толькі 54 гады.
Беларуская рэдакцыя Польскага радыё глыбока смуткуе з нагоды смерці нашага калегі і выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Валодзі...