Беларуская Служба

Упаўнаважаны ўраду па справах польскай дыяспары ладзіць акцыю ў падтрымку Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута

21.12.2021 17:12
Міністр Ян Дзядзічак заахвочвае зрабіць жэст салідарнасці з актывістамі СПБ і астатнімі зняволенымі ў Беларусі.
              .
Упаўнаважаны ўраду па справах польскай дыяспары ладзіць акцыю ў падтрымку Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута.PAP/Darek Delmanowicz

Упаўнаважаны ўраду па справах польскай дыяспары і палякаў замежжа Ян Дзядзічак заахвочвае суайчыннікаў у падтрымліваць палякаў у Беларусі. Акцыя «Калядная талерка для Анжалікі і Анджэя» павінна стаць выразам салідарнасці з актывістамі Саюза палякаў у Беларусі, якія ўжо 9 месяцаў знаходзяцца за кратамі, і з амаль тысячай грамадзян Беларусі, арыштаваных рэжымам Лукашэнкі.

Міністар Ян Дзядзічак (Jan Dziedziczak) паясняе, што акцыя – гэта жэст падтрымкі ў Інтэрнэце, напярэдадні Калядаў:

- Гэта прыгожая польская традыцыя, пакінуць за нашым калядным сталом свабоднае месца для таго, каго мы чакаем. Часам для незнаёмы, вандроўнік. Сёлета мы вырашылі пераканаць нашых суайчыннікаў на радзіме і за мяжой, каб падчас гэтай важнай сямейнай сустрэчы падумаць пра арыштаваных у Беларусі палякаў, якія былі зняволеныя толькі таму, што яны палякі.

Далучыцца да акцыі «Калядная талерка для Анжалікі і Анджэя» можна будзе ад 22 да 26 снежня на профілі міністра Яна Дзядзічака ў Фэйсбуку. Гаворка ідзе пра тое, каб зрабіць здымак свабоднага месца за калядным сталом, пакінутага для вязняў сумлення ў Беларусі і даслаць фота разам з хэштэгам # WigiliaAndżelikiiAndrzeja

IAR/аз

Адпраўце паштоўку Анджэю Пачобуту

20.12.2021 11:03
У панядзелак Gazeta Wyborcza выпусціла калядную паштоўку для палітвязня Анджэя Пачобута.