Беларуская Служба

У Польшчы - больш за 22 тысячы новых выпадкаў заражэння каранавірусам

15.02.2022 15:22
Мінздароўя адзначае, што пятая хваля каранавіруса пакрысе завяршаецца.
Eksperci podsumowują 2021 r.: pandemia była jedną z poważniejszych lekcji
Eksperci podsumowują 2021 r.: pandemia była jedną z poważniejszych lekcjiAlexandros Michailidis/Shutterstock

За мінулыя суткі ў Польшчы было зафіксавана 22 267 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, амаль 2,5 тысячы – гэта паўторныя захворванні. Агульная колькасць заражэнняў падае, але надалей застаецца на высокім узроўні.

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч заявіў, што міністэрства заўважае зніжэнне ўсіх дадзеных па пандэміі. Гэта, хутчэй за ўсё, азначае, што 5-я хваля каранавіруса паціху завяршаецца.

За апошнія суткі ад Covid-19 памерлі 86 чалавек, а 292 чалавекі памерлі ад суіснавання кавіду з іншымі захворваннямі.

95% выпадкаў каранавіруса ў Польшчы з'яўляюцца варыянтам амікрона.

ав