Беларуская Служба

Польшча хоча ўвядзення сур'ёзных санкцый супраць Расіі

22.02.2022 13:09
Польскі ўрад адзначае, што ЕС не можа дапусціць парушэння межаў суверэнных дзяржаў.
.
. PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Еўрасаюз павінен увесці далёка ідучыя санкцыі супраць Расіі, перакананы польскі ўрад. Прэс-сакратар урада Пётр Мюлер паведаміў, што прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі размаўляў на гэтую тэму са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен.

У эфіры TVP 1 міністр Мюлер заявіў, што ЕС не можа дапусціць парушэння межаў суверэнных дзяржаў:

-Гаворка ўжо не ідзе пра тое, каб ЕС прадпрымаў далікатныя санкцыйныя крокі. У гэтым выпадку трэба прыняць рашэнне пра сур’ёзныя санкцыі ў дачыненні да Расіі, інакш Уладзіміру Пуціну будзе дадзеная згода да дзеяння. Гісторыя паказвае, што такая згода заканчваецца вельмі кепска.

Прэс-сакратар урада сказаў, што Польшча будзе патрабаваць ад ЕС блакавання газаправоду «Паўночны паток-2».

ав

А. Дуда: Украіна мае поўную міжпартыйную падтрымку ў Польшчы

22.02.2022 08:50
Прэзідэнт Анджэй Дуда размаўляў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.