Беларуская Служба

А. Дуда: Украіна мае поўную міжпартыйную падтрымку ў Польшчы

22.02.2022 08:50
Прэзідэнт Анджэй Дуда размаўляў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.fot. Jakub Szymczuk/KPRP

Пра гэта ён паведаміў у сваім Твітэры. «Я запэўніў, што Украіна мае поўную міжпартыйную падтрымку ў Польшчы ў барацьбе з агрэсіяй Крамля. І што непарушнасць межаў для нас з'яўляецца адной з фундаментальных нормаў міжнароднага права. А супраць Расіі? Жорсткія санкцыі ЕС і NATO!» – чытаем у запісе.

Запісы, апублікаваныя ў сацыяльных сетках жыхарамі гэтых рэгіёнаў, сведчаць пра тое, што расійскія войскі пад покрывам ночы ўваходзяць у Луганск і Данецк.
Міністэрства замежных спраў асудзіла прызнанне прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным самаабвешчаных рэспублік ва Украіне.

Польскі бок падтрымаў Украіну і адначасова заклікаў Расію вывесці свае вайсковыя сілы з тэрыторыі вакол межаў Украіны. «Рэспубліка Польшча выказвае салідарнасць і поўную падтрымку Украіне, а таксама заклікае прадстаўнікоў Расійскай Федэрацыі спыніць супрацьпраўную дзейнасць, якая груба парушае фундаментальныя прынцыпы міжнароднага права, якія Расія абавязаная выконваць», – гаворыцца ў рэлізе.

ав

Уладзімір Зяленскі ў звароце да ўкраінскага народа: «Мы нікому нічога не павінны»

22.02.2022 08:30
«Прызнанне Расіяй г.зв Данецкай і Луганскай народных рэспублік зʼяўляецца парушэннем суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці ўкраінскай дзяржавы».