Беларуская Служба

Больш за мільён бежанцаў прыбылі ў Польшчу з Украіны

07.03.2022 10:01
Памежная служба: Учора ў Польшчу прыбылі 142 тысячы бежанцаў з Украіны
        .
Спецыяльны цягнік са Львова на Галоўным вакзале ў Пярэмышлі.PAP/Darek Delmanowicz

Учора мяжу з Польшчай перасеклі больш за 142 тысячы ўцекачоў з Украіны – гэта найбольш ад пачатку расійскай агрэсіі супраць згаданай краіны. Польская Памежная служба паведамляе, што з 24 лютага ў Польшчу з’ехала больш за мільён украінцаў.

Найбольш украінцаў перасякае памежны пераход у Медыцы. Гэта зразумела, паколькі там мяжу можна перасячы на аўтамабілі, пешшу, або на чыгуначным транспарце. На другім месцы па колькасці зарэгістраваных уцекачоў знаходзіцца пераход у Карчовай, а пазней у Дарагуску.

Памежнікі паведамляюць, што расце таксама рух на пераходзе ў гарадку Грэбенне.

На памежных пераходах працуюць валанцёры і арганізацыі дапамогі. Яны раздаюць прадукты харчавання, сродкі гігіены і лекі і накіроўваюць уцекачоў у месцы, дзе яны могуць абагрэцца, адпачыць і пачакаць далейшага транспарту.

IAR/аз

Колькасць уцекачоў з Украіны ў Польшчы – больш за мільён. Польскія беларусы дапамагаюць

04.03.2022 18:46
У акцыю дапамогі маштабна ўключаюцца польскія беларусы.