Намесьнік міністра адукацыі і навукі Томаш Жымкоўскі (Tomasz Rzymkowski) сказаў, што да ўкраінскіх дзяцей, якія апынуліся ў Польшчы як уцекачы, у школах адносіны аднолькава, як і да польскіх вучняў.
Жымкоўскі падкрэсліў, што за вельмі кароткі час Польшча прыняла амаль 200 тысяч дзяцей з Украіны.
- Украінскія дзеці здаюць у нас выпускныя іспыты, атрымаюць атэстаты, будуць праходзіць працэс набору на чарговую ступень адукацыі. У ВНУ восенню будуць пачынаць вучобу.
На гэтым тыдні міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнек паведаміў, што сістэма адукацыі, распрацаваная для дзяцей з Украіны, будзе выкарыстоўвацца ў наступным навучальным годзе.
Урад займаўся сістэмнымі рашэннямі для бежанцаў з Украіны.
Каб апраўдаць чаканні мясцовых органаў улады, у сувязі з вялікім аб'ёмам работы, звязанай з прыёмам украінскіх дзяцей у польскія школы, законам уведзена магчымасць працаўладкавання дырэктараў без неабходнасці правядзення конкурсаў - па ўзгадненні з органам педагагічнага нагляду.
яс