Беларуская Служба

«Гэта быў добры навучальны год, поўны выклікаў, але значна лепшы за папярэдні»

24.06.2022 19:12
Сёння быў апошні школьны дзень у Польшчы.
Міністар адукацыі Пшэмыслаў ЧарнэкPAP/Paweł Supernak

«Гэта быў добры навучальны год, поўны выклікаў, але значна лепшы за папярэдні», – сказаў кіраўнік Міністэрства адукацыі Пшэмыслаў Чарнэк на канец польскага навучальнага года. Сёння быў апошні школьны дзень у Польшчы.

«Гэта быў добры год, поўны выклікаў, але значна лепшы за папярэдні. Папярэдні навучальны год мы скончылі ў чэрвені, ужо тут, у стацыянарнай сістэме, але пасля доўгага дыстанцыйнага навучання не было інтэграцыі вучняў», – сказаў Чарнэк. Ён ацаніў, што час пандэміі быў вельмі цяжкім.

«Чалавек толькі тады, калі страчвае здольнасць нармальна функцыянаваць, ведае, што значыць не прыйсці ў школу і атрымаць нармальную адукацыю ад сваіх настаўнікаў», – дадаў кіраўнік міністэрства.

Міністра Чарнэк сказаў, што ў адыходзячым навучальным годзе з'явіліся новыя выклікі, у тым ліку вайна ва Украіне. Гэта 160 тысяч вучняў з Украіны ў пачатковых і сярэдніх школах і каля 40 тысяч у дзіцячых садках.

Кіраўнік Мінадукацыі запэўніў, што сістэма падрыхтавана да наступнага навучальнага года. «Наперадзе ў нас розныя сцэнары, але мы гатовы да ўсіх, у тым ліку і фінансава», – падкрэсліў ён.

ав

Міністэрства адукацыі Польшчы і Unicef разам дапамогуць украінскім дзецям

09.06.2022 10:02
Паводле прагнозаў Міністэрства адукацыі, у новым навучальным годзе ў школах можа вучыцца нават паўмільёна малых украінцаў.