Армія РФ спрабуе падысці да Лісічанска з поўдня, а ў іншых месцах вядзе разведку баямі.
Расійская артылерыя абстрэльвала Бачмут і Краматорск. Расіяне накіроўваюцца ў бок вёскі Даліна пад Славянскам. У Сумскай і Харкаўскай абласцях і ў Запарожскай абласцях расіяне абмяжоўваюцца артылерыйскім, мінамётным і паветраным агнём, разведкай. На Слабажаншчыне, што ў Харкаўскай вобласці, агрэсар вядзе актыўную радыё- і электронную разведку. Частка вёсак у Харкаўскай вобласці замініравана.
Актыўныя баі працягваюцца пад Севяраданецкам.
Таксама агрэсар нанёс ракетныя і паветраныя ўдары па ўсёй лініі фронту. Ён сустракаецца з адказам з украінскага боку, інфармуе прэс-сакратар Генштаба Аляксандр Штупун:
-Украінскія ВПС здзейснілі паспяховыя налёты на месцы канцэнтрацыі расійскіх войскаў. У Чорным моры акупанты трымаюць у гатоўнасці два караблі з высокадакладнай зброяй, гатовай да запуску.
Ва ўкраінскай арміі няма інфармацыі аб тым, што беларуская армія рыхтуецца да наступу на Палессе і Валынь. Мінск, аднак, падтрымлівае Расію і перадаў ёй 20 вагонаў боепрыпасаў. Транспарт адправіўся ў Белгарад у Заходняй ваеннай акрузе.
ав