Беларуская Служба

Прэзідэнты Польшчы і Літвы наведалі жаўнераў у Сувальскім калідоры

07.07.2022 15:23
Прэзідэнт Польшчы заявіў, што Сувальскі калідор асаблівым чынам ахоўваецца сіламі NATO.
Анджэй Дуда і Гітанас НаўседаPAP/Artur Reszko

Анджэй Дуда разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседай наведалі мабільны камандны пункт шматнацыянальнай дывізіі «Паўночны Усход», які знаходзіцца пад Шыплішкамі ў раёне Сувальскага перашэйку.

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што Сувальскі калідор асаблівым чынам ахоўваецца сіламі NATO. Анджэй Дуда падкрэсліў, што вочы ўсяго свету цяпер скіраваныя на гэты кавалак зямлі:

-Многія ў Польшчы, Літве, Еўропе і свеце задаюць пытанне, ці гэтае месца з'яўляецца бяспечным. Мы з прэзідэнтам Літвы вырашылі прыехаць у гэтае месца на польскім і літоўскім баках, каб паказаць, што яно – бяспечнае. Яно бяспечнае дзякуючы службе жаўнераў з Польшчы, Літвы і NATO.

Сувальскі калідор – тэрыторыя вакол Сувалкаў, Аўгустова і Сейнаў. Ён злучае Польшчу з Літвой і іншымі краінамі Балтыі і адначасова аддзяляе расійскую Калінінградскую вобласць ад Беларусі. Гэта стратэгічна важны калідор, які напрамую злучае саюзнікаў па NATO ў гэтым рэгіёне.

Там дзейнічае 16-я механізаваная дывізія. Польскіх вайскоўцаў падтрымліваюць саюзнікі з шматнацыянальнай батальённай баявой групы ў рамках ініцыятывы eFP, дзе ЗША зʼяўляюцца рамачнай дзяржавай. Таксама ў батальённай групе служаць вайскоўцы з Румыніі, Вялікабрытаніі і Харватыі. Штодзённа група ўзаемадзейнічае з 15-й механізаванай брыгадай, якая ўваходзіць у склад 16-й дывізіі.

Супрацоўніцтва паміж Польшчай і Літвой таксама важнае для бяспекі Сувальскага калідору. У Эльблёнгу знаходзіцца паўночна-ўсходняе камандаванне шматнацыянальнай дывізіі NATO.

ав

Расія вызначаная як найбольшая і непасрэдная пагроза для NATO

30.06.2022 14:58
Яшчэ напярэдадні саміту NATO чакалася, што ён будзе пераломным. Сапраўды, так сталася.