Беларуская Служба

Італьянка вінаваціць дзяржслужбу ў катаванні з-за адмовы ў эўтаназіі

30.08.2024 15:12
Парламент ужо 5 гадоў не можа прыняць закон, які рэгламентуе эўтаназію.
      .
Хворая на рассеяны склероз змагаецца за эўтаназію.Фота: shutterstock.com/sfam_photo

У Італіі хворая на рассеяны склероз, якой было адмоўлена ў эўтаназіі, абвінаваціла дзяржаўную службу аховы здароўя ў асуджэнні яе на катаванні. Гэта першы такі выпадак у Італіі.

49-гадовая архітэктар ужо 20 гадоў хварэе на рассеяны склероз. Яе стан пастаянна пагаршаецца. Хворая кажа, што ўжо не можа больш трываць пакут. Мясцовы медыцынскі цэнтр адхіліў яе заяўку на дапамогу ў эўтаназіі.

У Італіі, нягледзячы на рэкамендацыі Канстытуцыйнага трыбунала, парламент ужо 5 гадоў не можа прыняць закон, які рэгламентуе эўтаназію. Усе рашэнні па гэтым пытанні грунтуюцца на рашэннях Канстытуцыйнага трыбуналу. У ліпені суд пастанавіў, што эўтаназію можна праводзіць па жаданні пацыента пры выкананні чатырох умоў, у тым ліку незваротнасці захворвання, якога пастаянна прагрэсуе, цяжкіх пакут і залежнасці ад сродкаў жыццезабеспячэння. Ацэнку праводзіць мясцовая служба аховы здароўя. Пакуль невядома, ці зможа суд гэта змяніць.

IAR/нг