Беларуская Служба

У Польшчы заклікаюць жыхароў здаваць кроў

15.07.2022 18:41
Попыт на кроў і яе кампаненты расце, а донарства скарачаецца.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneElnur/shutterstock

Рэгіянальнае выданне «Nowa Trybuna Opolska» заклікае здаваць кроў. У Апольскім рэгіёне попыт на кроў і яе кампаненты расце, а донарства скарачаецца.

Выданне тлумачыць, што гэта адбываецца таму, што з-за канікулаў менш людзей здаюць кроў, а колькасць дарожна-транспартных здарэнняў і планаваных аперацыяў у апольскіх шпіталях вялікая. Дырэктар Рэгіянальнага цэнтру донарства і лячэння крывёй у Аполі доктарка Івона Райца-Бернацка кажа, што ў Апольскім рэгіёне цяпер асаблівая патрэбная кроў з адмоўным рэзус-фактарам і групы 0 Rh (+) (І група ў Беларусі).

Кроў можна здаваць не толькі ў Рэгіянальным цэнтры донарства і лячэння крывёй у Аполе, але таксама падчас палявых акцыяў, якія ладзіць цэнтр. У бліжэйшыя дні гэта можна будзе зрабіць у мабільных пунктах.

IAR PR/нг