Беларуская Служба

У рамках «Шчыта салідарнасці» падрыхтаваны розныя формы падтрымкі кампаній

19.09.2022 13:56
Амаль 2/3 хатніх гаспадарак могуць разлічваць на замарожванне коштаў на электраэнергію ў наступным годзе на ўзроўні гэтага года.
.
.sebaonflames/pixabay.com/CC0

Паводле ацэнак Міністэрства развіцця і тэхналогій, амаль 2/3 хатніх гаспадарак могуць разлічваць на замарожванне коштаў на электраэнергію ў наступным годзе на ўзроўні гэтага года.

Паводле планаў урада, замарозка коштаў на электраэнергію закране спажыўцоў, якія спажываюць не больш за 2000 кілават-гадзін у год. Больш высокія ліміты будуць прымяняцца да сем'яў 3+, семʼяў з дзецьмі-інвалідамі і фермераў.

Пра дапамогу кампаніям гаварыў на прэс-брыфінгу і кіраўнік міністэрства Вальдэмар Буда. Прапанаваныя рашэнні ўключаюць паскарэнне будаўніцтва т.зв прамых ліній электраперадач. Яны могуць злучаць блокі выпрацоўкі энергіі, у прыватнасці з аднаўляльных крыніц (напрыклад, ветрапарк, плаціна гідраэлектрастанцыі, сонечная ферма) непасрэдна з атрымальнікам.
«Развіццё прамых ліній дазволіць прадпрыемствам, асабліва з энергаёмістых сектараў, такіх як цэментавыя заводы, папяровыя фабрыкі, хімічныя фабрыкі, атрымліваць зялёную энергію і зніжаць выдаткі», – сказаў міністр Вальдэмар Буда.

ав