Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда: Я абмяркоўваў з Ліз Трас эканоміку і энергетычны рынак

19.09.2022 18:10
Прэзідэнт Анджэй Дуда быў адным з пяці замежных лідараў, якія правялі кароткія сустрэчы з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Ліз Трас. 
Анджэй ДудаPAP/Radek Pietruszka

«Мы размаўлялі з кіраўніком урада Вялікабрытаніі Ліз Трас, сярод іншага, аб эканамічных пытаннях, звязаных з энергетычным рынкам, мы закранулі шэраг аспектаў, звязаных з бяспекай», – заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда ў нядзелю, 18 верасня, у Лондане.

Прэзідэнт Анджэй Дуда быў адным з пяці замежных лідараў, якія правялі кароткія сустрэчы з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Ліз Трас падчас пахавання брытанскай каралевы Лізаветы II.

«Гэта была вельмі добрая размова аб пытаннях бяспекі, пабудовы зоны бяспекі, бяспекі Польшчы, нашай сумеснай падтрымкі, якую мы аказваем ваюючай Украіне разам з Вялікабрытаніяй, нашага супрацоўніцтва з ЗША, нашага супрацоўніцтва ў падтрымцы краіны Балтыі», – сказаў прэзідэнт Дуда пасля сустрэчы з прэмʼер-міністрам Трас.

Як паведаміў прэзідэнт, ён размаўляў з кіраўніком брытанскага ўрада па цэлым шэрагу пытанняў, звязаных з бяспекай, «як прамой вайсковай, так і трохбаковага супрацоўніцтва Польшча-Украіна-Вялікабрытанія».

«Я хацеў бы падкрэсліць, перш за ўсё, вельмі добрую атмасферу гэтай сустрэчы, калі гэта наогул магчыма ў гэты сумны час, які сёння перажывае Вялікабрытанія», – сказаў Анджэй Дуда.

ав