Беларуская Служба

Дарадчык прэзідэнта Дуды: У Польшчы есць гарантыі бяспекі НАТА таксама ў атамным пытанні

10.10.2022 10:11
На днях прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сказаў, што Варшава вядзе перамовы з ЗША, датычныя размяшчэння на сваёй тэрыторыі амерыканскай ядзернай зброі.
.
.фота: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы есць гарантыі бяспекі НАТА таксама ў атамным пытанні, сказаў у эфіры Польскага радыё Павал Салэк, дарадчык прэзідэнта Анджэя Дуды.

Ён зазначыў, што Польшча, як і іншыя члены НАТА, з’яўляецца ўдзельнікам праграмы Nuclear Sharing – праекту па атамным стрымліванні агрэсараў. Гэтая праграма дазваляе на размяшчэнне ядзерных боегаловак у членскіх краінах Паўночнаатлантычнага пакту. З лістапада 2009 года ў рамках згаданай праграмы амерыканская ядзерная зброя знаходзіцца на тэрыторыі Бельгіі, Германіі, Італіі, Нідэрландаў і Турцыі.

На днях прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сказаў, што Варшава вядзе перамовы з ЗША, датычныя размяшчэння на сваёй тэрыторыі амерыканскай ядзернай зброі ў рамках праграмы Nuclear Sharing. Захады Варшавы звязаныя непасрэдна з агрэсіўнай палітыкай Расіі ў рэгіёне, у тым ліку з нападзеннем Масквы на Украіну.