Прадстаўнікі чатырох народаў сабраліся ў Варшаве, каб ушанаваць памяць паўстання 1863 года. Сёння спаўняецца 160-годдзе пачатку паўстання за свабоду і супраць царскай Расіі. Святкаванне гэтай гадавіны адбывалася, між іншым, у Варшаўскай цытадэлі. Там сустрэліся прэзідэнты Польшчы і Літвы, прадстаўнікі Украіны, а таксама лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская. Прэзідэнт Анджэй Дуда падзякаваў ім за прысутнасць:
- Мы тут разам – прадстаўнікі народаў, якія тады змагаліся за тое, каб скінуць расійскія кайданы; царскай няволі; за свабоду і незалежнасць дзяржавы.
Прэзiдэнт Анджэй Дуда выказаў надзею, што ў Беларусі пераможа дэмакратыя і воля да самавызначэння.
Паўстанне 1863 года працягвалася больш за паўтара года, у баявых дзеяннях прынялі ўдзел больш за 200 тысяч чалавек, у тым ліку палякі, літоўцы, беларусы і ўкраінцы. Больш за 20 тысяч чалавек загінулі, дзясяткі тысяч сталі ахвярамі рэпрэсій, у тым ліку канфіскацыі маёмасці.
IAR/аз