Беларуская Служба

Павялічылася колькасць кібератак на сістэмы Польскай памежнай службы

05.02.2023 16:06
У 2021 годзе, калі пачаўся міграцыйны ціск, было зафіксавана 53 мільёны небяспечных электронных лістоў.
Польская Памежная службаtwitter.com/Straz_Graniczna

Памежная служба назірае не толькі фізічныя напады на лініі мяжы, але і інфармацыйную вайну ў віртуальнай прасторы.

У 2021 годзе, калі пачаўся міграцыйны ціск, было зафіксавана 53 мільёны небяспечных электронных лістоў, якія павінны былі трапіць на службовую скрынку афіцэраў. Годам раней такіх лістоў было ўсяго каля 20 мільёнаў. Такім чынам, з пачатку міграцыйнага ціску, гэтая лічба вырасла больш чым удвая.

Было таксама выяўлена каля 4 тысяч розных іншых атакаў на камп'ютарныя станцыі Памежнай службы.
Прэс-служба адзначае, што небяспечныя электронныя лісты блякуюцца яшчэ перад тым, як яны трапляюць у паштовую скрыню афіцэраў.

Каманда па прадухіленні пагроз у віртуальнай прасторы ў Польскай Памежнай службе працуе ўжо некалькі гадоў.

яс