Беларуская Служба

Сёння ўступіла ў сілу эмбарга ЕС на нафтапрадукты, у тым ліку на гатовае паліва з Расіі

05.02.2023 17:50
Акрамя таго, таксама сёння ўступілі ў сілу абмежаванні цэн, узгодненыя ў рамках групы G7 на гэтыя прадукты, якія прадаюцца ў краіны за межамі ЕС.
Барэлі нафтыShutterstock/noomcpk

Для расійскага дызельнага паліва – 100 долараў за барэль, для мазуту – 45 долараў за барэль. Гэта адказ на працяг баявых дзеянняў, якія вядзе Расія ва Украіне.

У «Польскай арганізацыі нафтавай прамысловасці і гандлю» (Polskа Organizacjаi Przemysłu i Handlu Naftowego) і «Польскай палаты вадкага паліва» (Polskа Izbа Paliw Płynnych) заявілі, што «у цяперашні час няма прычын чакаць сур'ёзных збояў на рынку або хуткага росту коштаў у бліжэйшыя тыдні».

Абедзве арганізацыі дадалі, што вытворчасць на НПЗ у Плоцку і ​​Гданьску пакрывае каля 70% попыту на дызельнае паліва ў Польшчы. Астатняе завозіцца з-за мяжы, у асноўным марскім шляхам.

Таксама старшыня PKN Orlen Даніэль Абайцек нядаўна запэўніў, што пасля 5 лютага цэны на паліва застануцца стабільнымі.

«Мы поўнасцю забяспечаны паліўнымі прадуктамі. Праблем з лагістыкай прадукцыі не будзе, і хачу адзначыць, што цэны будуць стабільнымі», – падкрэсліў Абайтэк.

Ён дадаў, што ў сістэме PKN Orlen пераважная большасць нафты, гэта значыць 90 працэнтаў, паступае не з Расіі, а з іншых краін.

Кшыштаф Раманюк з «Польскай арганізацыі нафтавай прамысловасці і гандлю» адзначыў, што прадпрыемствы доўга рыхтаваліся да ўступлення ў сілу новых абмежаванняў. Таму цяпер прадпрымальнікі змогуць весці нармальную камерцыйную дзейнасць.

Па прапанове Польшчы і краін Балтыі быў узгоднены механізм карэкціроўкі абмежаванняў цэн з улікам ваганняў рынку і рэгулярны перагляд кожныя два месяцы.

IAR/яс