Беларуская Служба

У Варшаве перад ад'ездам на фронт прайшлі падрыхтоўку парамедыкі з Польшчы і Украіны

06.02.2023 08:14
У Варшаве парамедыкі з Польшчы і Украіны трэніраваліся разам перад ад’ездам і працай на фронце.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneOleksiichik/Shutterstock

Падрыхтоўка ахоплівала сферу ведаў па аказанні дапамогі людзям з раненнямі, якія часцей за ўсё ўзнікаюць ва ўмовах вайны.

«Навучанне было арганізавана камандай ваенных медыкаў, яно ахоплівае абʼём ведаў паводле міжнароднага стандарта PHTLS (Pre Hospital Trauma Life Support)», – сказаў медыцынскі ратавальнік і інструктар Роберт Ендрых (Robert Jędrych). «Акцэнт робіцца на мінімізацыі дзеянняў на месцы здарэння да тых, якія неабходныя і ратуюць жыццё», – сказаў фельчар.

Адным з удзельнікаў трэнінгу быў польскі валанцёр і фельчар Адрыян Зелга (Adrian Zelga), які нядаўна вярнуўся з ваколіц Саледара. Паводле яго слоў, такія трэніроўкі дазваляюць замацаваць веды і стварыць мышачную памяць, дзякуючы якой нават ва ўмовах вялікага стрэсу чалавек здольны дзейнічаць практычна аўтаматычна. «Гэтыя рэчы трэба паўтараць і перарабляць шмат разоў, і тады ёсць вялікая верагоднасць, што вы запомніце і будзеце ведаць, што рабіць», – падкрэсліў Адрыян Зелга.

Як падкрэсліваюць польскія і ўкраінскія медыкі, гэтая вайна адрозніваецца ад войнаў у Іраку ці Афганістане, на падставе якіх былі створаныя многія міжнародныя стандарты. Ва Украіне больш распаўсюджаныя шырокія пашкоджанні ўсяго цела, напрыклад, ад ракетных абстрэлаў. Аднак агнястрэльных раненняў, характэрных для ваенных умоў, менш.

IAR / вх