Беларуская Служба

Загінулага добраахвотніка Эдуарда Лобава могуць пахаваць на Павонзках у Варшаве

06.02.2023 13:39
Загінулага добраахвотніка Эдуарда Лобава могуць пахаваць на Павонзках у Варшаве – на гэтых вайсковых могілках пахаваныя вядомыя дзеячы
     .
Развітанне з Эдуардам Лобавым у Кіеве.Фота: belsat.eu

Загінулага добраахвотніка Эдуарда Лобава могуць пахаваць на Павонзках у Варшаве – на гэтых вайсковых могілках пахаваныя вядомыя дзеячы

Развітанне з Эдуардам Лобавым пройдзе ў Варшаве 11 лютага а 13 гадзіне ў касцёле св. Аляксандра.

Цяпер ідуць перамовы пра тое, каб пахаванне адбылося на вядомых у Варшаве могілках на Павонзках. Гэта вайсковыя магілкі, дзе пахаваныя вядомыя дзеячы і тыя, хто змагаўся за незалежнасць Польшчы ў ХІХ-ХХ стст.

З пахаваннем Эдуарда Лобава дапамагае пасол Артур Міхальскі. Згодна з правіламі пахавання на гэтых могілках, цела мусіць быць спачатку крэміраванае, а толькі пасля гэтага прах можна пахаваць у зямлю.

nashaniva.com / вх