Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта разам з Беларускім моладзевым хабам і Беларускім домам у Варшаве запрашае да ўдзелу ў арфаграфічным конкурсе «Беларуская дыктоўка» з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага.
Тэкст дыктоўкі прачытае Аліна Коўшык – прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні.
Дыктоўка адбудзецца 21.02.2023, у 17:30 у Варшаве, вул. Добра 55, зала 1.110
Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба запоўніць заяўку анлайн па спасылцы https://bit.ly/3Yp8faz (колькасць месцаў абмежаваная). На заяўкі арганізатары чакаюць да 16 лютага.
Пераможцы стацыянарнай дыктоўкі атрымаюць узнагароды.
Прыняць удзел у дыктоўцы можна таксама анлайн. Тэкст дыктоўкі для самастойнай праверкі будзе апублікаваны на старонцы Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ў Facebook.
яс