Беларуская Служба

Анджэй Дуда заявіў, што перадача Польшчай Украіне самалётаў F-16 патрабуе рашэння ў рамках НАТА

12.02.2023 17:52
Прэзідэнт Анджэй Дуда перакананы, што свабодны свет будзе паслядоўна падтрымліваць Украіну.
General Dynamics F-16 Fighting Falcon
General Dynamics F-16 Fighting FalconPhoto: WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў у інтэрв'ю BBC, што калі краіны свету захаваюць адзінства і працягнуць падтрымліваць Украіну, Расія прайграе вайну, якую яна развязала. Інтэрвʼю было праведзена ў сувязі з запланаваным на наступным тыдні візітам прэзідэнта Дуды ў Вялікабрытанію.

Прэзідэнт Анджэй Дуда перакананы, што свабодны свет будзе паслядоўна падтрымліваць Украіну.

- Я веру, што свет застанецца на баку справядлівасці і прыстойнасці. А прыстойнасць і справядлівасць на баку Украіны. Калі свет, калі свабодны свет і заходняя супольнасць, заходнія дэмакратыі, НАТА, Еўрасаюз разам са Злучанымі Штатамі, з якімі мы звязаныя Паўночнаатлантычнай дамовай, калі ўсе працягнуць аказваць пастаянную падтрымку Украіне, то Уладзіміру Пуціну прыйдзецца саступіць. І рана ці позна ён панясе паразу.

Прэзідэнт Анджэй Дуда таксама заявіў, што магчымая перадача Польшчай Украіне самалётаў F-16 будзе няпростай і патрабуе сумеснага рашэння ў рамках НАТА. Паводле слоў прэзідэнта, у Польшчы мала машын такога тыпу – менш за 50. Таму краіна не можа самастойна адпраўляць іх частку ўкраінцам. Дуда падкрэсліў, што F-16 патрабуюць сурʼёзнай тэхнічнай падтрымкі і абслугоўвання, таму невялікая колькасць самалётаў не задаволіць патрэбаў Украіны.

У чацвер на прэс-канферэнцыі падчас саміту Еўрапейскай рады ў Бруселі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што прадстаўнікі шэрагу краін гатовыя даць Кіеву самалёты, якія дапамогуць яму змагацца з расійскім уварваннем.

IAR/нг