Беларуская Служба

Анджэй Дуда пра Расію: Там, дзе ліецца кроў, сумленны чалавек не робіць бізнесу

21.02.2023 19:27
«Расію трэба спыніць! А спыніць можна сучаснай зброяй, якая патрэбная Украіне».
  ,           ,
Прэзідэнт Анджэй Дуда, выступаючы перад прамовай Джо Байдэна на тэрыторыі Каралеўскага палацу ў Варшаве, заклікаў свет да далейшай падтрымкі УкраіныPAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Анджэй Дуда, выступаючы перад прамовай Джо Байдэна на тэрыторыі Каралеўскага палацу ў Варшаве, заклікаў свет да далейшай падтрымкі Украіны. Польскі прэзідэнт сказаў, што свет не павінен весці перамоў з Расіяй. Ён таксама падкрэсліў, што «там, дзе ліецца кроў, не месца для вядзення бізнесу».

- Я заклікаю ўсіх кіраўнікоў еўрапейскіх краін, членскіх дзяржаў НАТА падтрымліваць Украіну, у тым ліку ў мілітарным плане, каб украінскія салдаты мелі чым абараняць сваю радзіму. Не вагайцеся і не бойцеся! Бізнесу з Расіяй ужо няма! Там, дзе ліецца кроў, сумленны чалавек не робіць бізнесу. Расію трэба спыніць! А спыніць можна сучаснай зброяй, якая патрэбная Украіне.

Зварот польскага прэзідэнта – своечасовы, таму што некаторыя заходнія палітыкі, у тым ліку амерыканскія, задаюць сумнеўныя пытанні наконт памеру дапамогі Украіне.

Перад выступленнем Анджэя Дуды ён правёў перамовы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

вс