Уладзімір Пуцін не можа выйграць гэтую вайну, падкрэсліў генсек Паўночнаатлантычнага альянсу. Енс Столтэнбэрг падкрэсліў значэнне адзінства ў НАТА і працягвання вайсковай падтрымкі для Украіны:
- Мы не можам дапусціць да перамогі прэзідэнта Пуціна ва Украіне. Гэта было б сігналам для яго і для іншых аўтарытарных лідараў, што калі яны ўжываюць сілу, то яны атрымаюць тое, што хочуць. Гэта было б трагедыяй для ўкраінцаў, але і пагрозай для нас усіх, бо паказала б нашую бездапаможнасць.
Цяпер, як сказаў кіраўнік альянсу, вельмі важна забяспечыць Украіну боепрыпасамі, а краіны НАТА павінны павялічыць вытворчасць ваеннай прамысловасці.
Енс Столтэнберг таксама падзякаваў Польшчу за тое, што яна зʼяўляецца ключавым і вядучым хаўруснікам, калі гаворка ідзе пра падтрымку Украіны.
IAR/аз