Беларуская Служба

Генсакратар НАТА: Пуцін не можа перамагчы ва Украіне

24.02.2023 08:32
Енс Столтэнберг падзякаваў Польшчу за тое, што яна з'яўляецца ключавым і вядучым прыхільнікам Украіны.
Генсакратар НАТА Енс Столтэнберг Foto: PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Уладзімір Пуцін не можа выйграць гэтую вайну, падкрэсліў генсек Паўночнаатлантычнага альянсу. Енс Столтэнбэрг падкрэсліў значэнне адзінства ў НАТА і працягвання вайсковай падтрымкі для Украіны:

- Мы не можам дапусціць да перамогі прэзідэнта Пуціна ва Украіне. Гэта было б сігналам для яго і для іншых аўтарытарных лідараў, што калі яны ўжываюць сілу, то яны атрымаюць тое, што хочуць. Гэта было б трагедыяй для ўкраінцаў, але і пагрозай для нас усіх, бо паказала б нашую бездапаможнасць.

Цяпер, як сказаў кіраўнік альянсу, вельмі важна забяспечыць Украіну боепрыпасамі, а краіны НАТА павінны павялічыць вытворчасць ваеннай прамысловасці.

Енс Столтэнберг таксама падзякаваў Польшчу за тое, што яна зʼяўляецца ключавым і вядучым хаўруснікам, калі гаворка ідзе пра падтрымку Украіны.

IAR/аз

Генсек НАТА: Бачу прагрэс у перамовах з Турцыяй аб уступленні Швецыі ў Альянс

23.02.2023 18:32
Енс Столтэнберг заявіў, што, нягледзячы на затрымку з ратыфікацыяй, Швецыя і Фінляндыя знаходзяцца сёння ў большай бяспецы, чым раней.