Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымалі шасцярых замежных грамадзян па падазрэнні ў працы на расійскія спецслужбы і падрыхтоўцы да дыверсійных дзеянняў у краіне. Афіцыйная заява з гэтай нагоды будзе апублікаваная ў чацвер, паведаміў намеснік каардынатара міністра спецслужбаў Станіслаў Жарын.
Мэтай затрыманых асобаў была падрыхтоўка да дыверсійных дзеянняў. Мяркуецца, што затрыманыя прыехалі з усходу і працуюць на расійскія спецслужбы.
У сувязі з гэтай сітуацыяй супрацоўнікі службаў і паліцыі былі прыведзеныя ў рэжым павышанай гатоўнасці.
Асаблівую ўвагу вайскоўцы надаюць абароне стратэгічна важных чыгуначных маршрутаў у Польшчы, а таксама ўзмоцнена ахова ключавых аб'ектаў крытычнай інфраструктуры.
Паводле rmf24.pl / вх