Беларуская Служба

Стаўкі за перавоз нелегальных мігрантаў складаюць ад 200 да 1000 еўра за чалавека

12.04.2023 17:26
За дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарtwitter.com/Straz_Graniczna

Супрацоўнікі Падляскага аддзелу памежнай аховы затрымалі кіроўцаў чатырох аўтамабіляў, якія павінны былі дапамагаць перавозіць замежнікаў. Кіроўцы – гэта грамадзяне Грузіі, яны прыехалі па мігрантаў, якія нелегальна трапілі ў Польшчу з Беларусі. Патруль з Нараўкі заўважыў чатыры машыны, якія на вялікай хуткасці ехалі ў бок вёскі Бандары – кажа капітан Крыстына Якімік-Яраш з Падляскага аддзелу памежнай аховы.

- Функцыянеры пачалі пераслед аўтамабіляў. Кіроўцы не жадалі затрымацца. У рэшце адну машыну ўдалося затрымаць, другі аўтамабіль спыніўся, калі функцыянеры пачалі страляць. Апошнім часам здараецца ўсё больш выпадкаў, калі кіроўцы не затрымлівацца па знаку службаў. Перавоз мігрантаў прыносіць немалы даход. Стаўкі за перавоз людзей складаюць ад 200 да 1000 еўра за чалавека. Кур’еры рызыкуюць не толькі ўласным жыццём, але і жыццём мігрантаў, каб зарабіць грошы.

Паводле Памежнай службы, некаторыя з арыштаваных кур'ераў таксама знаходзяцца пад уздзеяннем наркотыкаў. За дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Усяго сёлета затрымана больш за 190 чалавек, якія падазраюцца ў садзейнічанні або арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу.

IAR/нг