Прэс-сакратар партыі «Права і справядлівасць» (ПіС) Рафал Бахэнэк паведаміў Польскаму радыё, што ў рамках гэтай акцыі палітыкі партыі будуць падсумоўваць усе дзеянні, якія былі зробленыя для мясцовага самакіравання за апошнія гады. Ён падкрэсліў, што «Права і справядлівасць» не дзеліць Польшчу на катэгорыі «А» і «Б». Палітык запэўніў, што ўрад інвестуе ў польскае самакіраванні, незалежна ад таго, хто імі кіруе.
Рафал Бахэнэк патлумачыў, што ў межах кампаніі палітыкі ПiС будуць нагадваць палякам, якія канкрэтна інвестыцыі былі ажыццёўленыя ў іх рэгіёне за дзяржаўныя сродкі. У гэтым кантэксце ён адзначыў дарогі, школы і дзіцячыя садкі, якія будаваліся ў рамках Польскага ладу.
Сустрэча ў Янаве-Любельскім пачнецца а 13-й гадзіне заўтра 23 красавіка. У межах кампаніі «Польшча адна — мясцовыя інвестыцыі» пройдуць сустрэчы ў 15 партыйных акругах. Жыхароў Гожува-Вялікапольскага сустрэне прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі, у Легіёнове будзе кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак, а ў Беластоку – міністр дзяржаўнай маёмасці Яцэк Сасін.
У межах кампаніі «Польшча адна — мясцовыя інвестыцыі» у бліжэйшыя тыдні ва ўсіх 100 партыйных акругах будуць арганізаваныя сустрэчы з палітыкамі ПіС.
ПР/юл