Беларуская Служба

У сталіцы Польшчы пачалася сустрэча міністраў абароны Бухарэсцкай дзявяткі

26.04.2023 12:49
Сустрэча ў Варшаве з’яўляецца магчымасцю абмеркаваць падрыхтоўку да саміту НАТА ў Вільні.
  .
Сцягі краін НАТА. Ілюстрацыйны здымакфота: Alexandros Michailidis/Shutterstock

У Варшаве пачалася сустрэча міністраў абароны Бухарэсцкай дзявяткі пад сустаршынствам віцэ-прэм'ера і кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Марыюша Блашчака.

Кіраўнікі абаронных ведамстваў Польшчы, Румыніі, Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Славакіі і Венгрыі сустрэнуцца з міністрам абароны Вялікабрытаніі і дыстанцыйна з прадстаўніком генеральнага сакратара НАТА.

Сярод пытанняў, якія абмяркуюць міністры абароны, будзе сітуацыя ў рэгіёне і вайна ва Украіне. Важнай тэмай кансультацый па дадзеным пытанні будзе працяг падтрымкі ўкраінскай арміі з боку міжнароднай супольнасці. З пачатку вайны асноўную ролю ў аказанні дапамогі Украіне адыгрывалі краіны Бухарэсцкай дзявяткі.

Сустрэча ў Варшаве таксама з’яўляецца магчымасцю абмеркаваць падрыхтоўку да саміту НАТА ў Вільні ў ліпені, а таксама пытанні далейшага ўмацавання, магчымасць стрымлівання і абароны Альянсу і бяспекі ўсходняга флангу.

IAR/нг