Беларуская Служба

98 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу ў чацвер

28.04.2023 11:32
Агулам затрымана больш за 270 кур'ераў, якія перавозілі мігрантаў.
Польская Памежная службаtwitter.com/Straz_Graniczna

98 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу ў чацвер, рэзюмавала Памежная служба ў Твітэры ў пятніцу.

18 замежнікаў, убачыўшы патрулі, развярнуліся на беларускі бок. У раёне Крынак 12 чалавек спрабавалі перасекчы мяжу перад ракой Свіслач, але таксама павярнулі назад у Беларусь. У сваю чаргу ў раёне Баброўнікаў двум грамадзянам Сірыі ўдалося пераправіцца праз гэтую раку ў Польшчу.
Таксама за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы затрымалі двух чалавек: паляка і ўкраінца, якія перавозілі шасцярых грамадзян Індыі.

Паводле звестак Памежнай службы, з пачатку 2023 года зафіксавана каля 7,4 тыс. спроб нелегальнага перасячэння мяжы. Пры гэтым агулам затрымана больш за 270 кур'ераў, якія перавозілі мігрантаў.

ав