Беларуская Служба

Форум польскай дыяспары ў Торуні завяршаецца ўшанаваннем палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас Другой сусветнай вайны

29.04.2023 13:36
25-ы Форум польскай дыяспары ў Торуні праходзіць пад лозунгам «Мой шлях да Палоніі і Веры». 
Урачыстасці ў Торуні Фота: PAP/Mikołaj Kuras

Трэці і апошні дзень XXV Форуму польскай дыяспары ў Торуні завершыцца наведваннем Нацыянальнага мемарыяльнага парку «Яны паводзілі сябе як належыць». Гэта месца памяці палякаў, якія, рызыкуючы жыццём, ратавалі габрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Дэвізам парку зʼяўляюцца словы святога Яна Паўла ІІ: «Нацыя, якая не ведае свайго мінулага, памірае і не будуе будучыні».

Дзяржаўны сакратар Міністэрства адукацыі і навукі Томаш Жымкоўскі сказаў, што Нацыянальны мемарыяльны парк з'яўляецца надзвычайным месцам у краіне, якое нагадвае нам пра ахвярнасць палякаў:

-Нашы адважныя суайчыннікі ўсведамлялі сваю адказнасць – смяротнае пакаранне, таму даніны павагі і памяць пра гэтых адважных палякаў павінны суправаджаць нас кожны дзень, і трэба браць прыклад з гэтых адважных суайчыннікаў, якія далі прыгожае сведчанне ўсяму свету. Варта таксама падкрэсліць, што Польшча была адзінай краінай у акупаванай Еўропе, дзе немцы так жорстка абыходзіліся з людзьмі, якія дапамагалі суседзям-габрэям.

XXV Форум польскай дыяспары ў Торуні праходзіць пад лозунгам «Мой шлях да Палоніі і Веры». У сустрэчы ўдзельнічаюць прадстаўнікі некалькі дзясяткаў польскіх дыяспараў з Еўропы, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.

Арганізатарамі Форуму польскай дыяспары зʼяўляюцца Акадэмія грамадскай і медыякультуры ў Торуні і Канцылярыя прэм’ер-міністра Польшчы.

IAR/ez