Беларуская Служба

За апошнія суткі беларуска-польскую мяжу нелегальным чынам спрабавалі перакрочыць 56 іншаземцаў

01.05.2023 13:33
Памежная служба Польшчы інфармуе, што ва ўсіх затрыманых іншаземцаў – расійскія візы, атрыманыя цягам апошняга тыдня, а ў Беларусь яны трапілі з Масквы.
Польская памежніца на ахове мяжы з Беларуссюфота: Twitter/StZaryn

За апошнія суткі беларуска-польскую мяжу нелегальным чынам спрабавалі перакрочыць 56 іншаземцаў. Так, у раёне КПП «Баброўнікі» (па беларускаму боку – КПП «Бераставіца») польскія памежнікі затрымалі грамадзян Габону і Гвінеі, якія спрабавалі ўплаў перасекчы памежную раку Свіслач. Сярод затрыманых, у прыватнасці, грамадзяне Самалі і Азербайджану.

Памежная служба Польшчы інфармуе, што ва ўсіх затрыманых іншаземцаў – расійскія візы, атрыманыя цягам апошняга тыдня, а ў Беларусь яны трапілі з Масквы.

вс