19 гадоў таму, 1 мая 2004 года, Польшча ўступіла ў Еўрапейскі саюз разам з Кіпрам, Чэхіяй, Эстоніяй, Літвой, Латвіяй, Мальтай, Славакіяй, Славеніяй і Венгрыяй. Гэта было найбуйнейшае пашырэнне ЕС у гісторыі.
Цягам 19 гадоў членства Польшча атрымала ад ЕС амаль 236 млрд еўра датацый. З гэтай сумы на рэгіянальную палітыку накіравана амаль 154 млрд еўра, на адзіную сельскагаспадарчую палітыку – крыху больш за 74 млрд еўра.
Калі ад гэтай сумы адняць больш за 78 млрд еўра, якія Варшава ўнесла ў бюджэт Еўрасаюза ў якасці членскіх адлічэнняў, то баланс на карысць Польшчы складзе больш за 157 млрд еўра.
вс