Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў людзей, якія працуюць на карысць польскай дыяспары

02.05.2023 15:53
Прэзідэнт Анджэй Дуда падзякаваў палякам, якія жывуць за мяжой, за дапамогу суайчыннікам і папулярызацыю польскасці ў сваіх асяродках і распаўсюджванне польскай мовы і культуры.
 , 2  2023
Анджэй Дуда, 2 траўня 2023 PAP/Marcin Obara


Падчас выступу ў дворыку Бэльвэдэру з нагоды Дня сцяга і Дня польскай дыяспары і палякаў за мяжой прэзідэнт падкрэсліў, што шматлікія з іх рызыкуюць такімі дзеяннямі многім:

-Нашыя суайчыннікі, якія жывуць ці то ва Украіне, ці то ў Беларусі. Якія жывуць пад ціскам рэжыму Лукашэнкі, якія не жывуць у сапраўднай вольнай краіне. Яны не могуць карыстацца свабодамі, якія маем мы ў Польшчы. Як і палякі ва Украіне, украінскія грамадзяне, якія са зброяй у руках абараняюць сваю Айчыну.

Прэзідэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў людзей, якія працуюць на карысць польскай дыяспары. Ён таксама ўручыў акты аб наданні польскага грамадзянства шасці асобам: манаху з Беларусі і сям'і з пяці чалавек з Украіны.

Прэзідэнт гаварыў, што ў краіне ўспамінаюць палякаў, якія жывуць за мяжой, не толькі 2 траўня, але кожны дзень. Ён падзякаваў узнагароджаным за тое, што яны застаюцца звязанымі з Польшчай і памятаюць пра сваю радзіму.

Анджэй Дуда таксама ўручыў сцягі прадстаўнікам арганізацый і ўстаноў, якія асабліва заслужаныя ў грамадскай, культурнай і эканамічнай дзейнасці ў краіне і за яе межамі.

Анджэй Дуда згадаў святкаванне Дня сцяга, якое прайшло на Замкавай плошчы, і распавёў, што разам з жонкай раздаваў польскія сцягі варшавянам і людзям, якія прыехалі ў сталіцу на травеньскія выходныя.

ав

Дзень сцяга і Дзень польскай дыяспары і палякаў за мяжой адзначаюцца 2 траўня

02.05.2023 14:14
Палякі ганарацца сваім сцягам, таксама ў замежжы, дзе жыве каля 20 мільёнаў палякаў.