Беларуская Служба

Сцяг даўжынёй 2755,8 метра быў разгорнуты ў Мендзыздроі. Гэта новы рэкорд

02.05.2023 17:57
Да ўстанаўлення рэкорду былі задзейнічаны не толькі жыхары гораду і раёна, але і турысты з усёй Польшчы.
Рэкорд сцяга ў МендзыздроіPAP/Marcin Bielecki

Дзяржаўны сцяг даўжынёй 2755,8 метра быў разгорнуты ў аўторак на пляжы ў Мендзыздроі (Заходнепаморскае ваяводства). Гэта новы польскі рэкорд.

«Маштаб сцяга, які мы ўбачылі на пляжы, нават пераўзышоў чаканні Бюро рэкордаў», – сказала прадстаўніца гэтай кампаніі Эльжбета Альшэўска, абвяшчаючы новых рэкардсменаў: ваяводу Заходнепаморскага ваяводства Збігнева Багуцкага, мэра Мендзыздроя Матэвуша Бобека і Міжнародны культурны цэнтр у Мендзыздроі.

На спусках да пляжа былі разгорнутыя дзве часткі сцяга – адну з групаў са сцягам узначальваў заходнепаморскі ваявода, другую – мэр Мендзыздроя.

Да ўстанаўлення рэкорду былі задзейнічаны не толькі жыхары гораду і раёна, але і турысты з усёй Польшчы.

Папярэдні рэкорд Польшчы ў катэгорыі самага доўгага сцяга складаў 2270 метраў і быў усталяваны падчас Маршу незалежнасці ў Варшаве 11 лістапада 2019 года.

ав

Дзень сцяга і Дзень польскай дыяспары і палякаў за мяжой адзначаюцца 2 траўня

02.05.2023 14:14
Палякі ганарацца сваім сцягам, таксама ў замежжы, дзе жыве каля 20 мільёнаў палякаў.