Беларуская Служба

Амбасадара РФ у Варшаве выклікалі ў МЗС Польшчы праз пагрозы забойства амбасадара РП у Маскве

05.05.2023 17:19
Амбасадрау Расіі ў Польшчы Сяргею Андрэеву ўручылі ноту пратэсту.
Ілюстрацыя Фота:і Фото: https://twitter.com/nexta_tv/status/1546527936890736642/photo/1

5 траўня МЗС Польшчы выказала рашучы пратэст у сувязі з заявамі былога амбудсмэна РФ па справах дзяцей Паўла Астахава з заклікам да забойства амбасадара РП у Маскве. Амбасадрау Расіі ў Польшчы Сяргею Андрэеву ўручылі ноту пратэсту.

«Польскі бок выказаў рашучы пратэст у сувязі з сітуацыяй і спадзяецца на неадкладнае адкрыццё крымінальнай справы і неадкладнае пакаранне вінаватага», – напісаў у Twitter прэс-сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна.

Прэсавы сакратар ураду Польшчы Пётр Мюлер заявіў, што выклік расійскага амбасадара ў МЗС не выкліча адпаведнай рэакцыі ў Маскве.

iar/эж