Беларуская Служба

Сёлета ў Польшчы запрацуе амерыканская база супрацьпаветранай абароны

12.05.2023 16:12
Пасля некалькіх гадоў адтэрміноўкі ў 2023 годзе будзе завершана будаўніцтва базы і яна атрымае аператыўны статус.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Jakub Kaczmarczyk

У жніўні 2008 года ў Варшаве было падпісана польска-амерыканскае пагадненне аб усталяванні элементаў супрацьракетнага шчыта. Пагадненне падпісалі міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі лы дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс у прысутнасці прэзідэнта Леха Качыньскага і прэм'ер-міністра Дональда Туска.
У дадатак да аналагічнай супрацьракетнай базы ў румынскім Дэвеселі, якая ўжо мае аператыўны статус, полськая база ў Рэдзікава павінна ўвайсці ў склад амерыканскай сістэмы супрацьракетнай абароны ад балістычных ракет сярэдняй і сярэдняй далёкасці ў якасці наземнага кампанента сістэмы супрацьбалістычнай абароны Aegis Ashore NATO. Чакаецца, што пасля некалькіх гадоў адтэрміноўкі сёлета база выйдзе на аператыўны стан.

Былы камандзір ГРОМ генерал Раман Полка заявіў, што амерыканская супрацьракетная база ў Рэдзікава, якая неўзабаве пачне дзейнічаць, павысіць бяспеку нашай краіны. Вайсковец падкрэсліў, што затрымка ў будаўніцтве базы была для Польшчы вельмі нявыгаднай і пашкодзіла адносінам з ЗША:

- Шкада, што ў пэўны момант не паставілі ўсе кропкі, калі былі дамоўленыя ўсе дэталі, палітычнае рашэнне прывяло да запаволення рэалізацыі праекта. Прычынай было жаданне нашкодзіць апазіцыйнай партыі, а папсавала польска-амерыканскія адносіны.

Генерал Раман Полко звярнуў увагу на тое, што база ў Рэдзікава не была пабудавана раней з-за прыняцця шкоднага наратыву аб тым, што з Расіяй трэба размаўляць і не «раздражняць».

ПР/юл