Беларуская Служба

У Польшчы шукаюць неідэнтыфікаваны аб'ект, які прыляцеў з боку Беларусі

13.05.2023 10:05
Гэта, верагодна, назіральны аэрастат.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства нацыянальнай абароны паведамляе, што «Цэнтр паветраных аперацый адзначыў з'яўленне ў паветранай прасторы Польшчы абʼекта, які прыляцеў з боку Беларусі. Паводле інфармацыі ЦПА, гэта, верагодна, назіральны аэрастат».

Радыёлакацыйная сувязь з абʼектам была страчаная каля Рыпіна ў Куяўска-Паморскім ваяводстве. Аператыўны камандуючы прыняў рашэнне падняць дзяжурныя сілы тэрытарыяльнай абароны для пошуку абʼекта.

IAR/нг