Беларуская Служба

Заўтра ў Польшчу будуць дастаўленыя першыя ракетныя ўстаноўкі HIMARS

14.05.2023 13:23
На пачатку бягучага года Вашынгтон згадзіўся на продаж Польшчы ўстановак HIMARS, боепрыпасаў да іх і тактычных балістычных ракет ATACMS.
M142 HIMARS
M142 HIMARSфота: Public Domain/defenseimagery.mil

Польшча ў панядзелак, 15 мая, атрымае першыя ракетныя сістэмы залпавага агню (РСЗА) Himars, паведаміў міністр абароны, віцэ-прэм’ер краіны Мар’юш Блашчак. Кіраўнік Мінабароны сказаў, што Войска Польскае рэфармуецца паводле ўзору амерыканскай арміі.

Сёлета Польшча атрымае 18 РСЗА Himars, а да 2027 года – 218 установак.

Блашчак таксама дадаў, што пасля гэтага Польшча атрымае амерыканскія танкі Abrams, а ў наступным годзе – малазаўважальныя шматфункцыянальныя знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі пятага пакалення F35 вытворчасці амерыканскага канцэрну Lockheed Martin.

Мар’юш Блашчак таксама сказаў, што амбіцыяй Польшчы з’яўляецца стварэнне цягам двух гадоў наймацнейшая сухапутнай арміі ў Еўропе.

На пачатку бягучага года Вашынгтон згадзіўся на продаж Польшчы ўстановак HIMARS, боепрыпасаў да іх і тактычных балістычных ракет ATACMS.

вс