Беларуская Служба

У Польшчы павялічаць дапамогу на дзіця з 500 да 800 злотых

15.05.2023 08:59
«Права і справядлівасць» напярэдадні выбараў  таксама абяцае бясплатныя лекі для дзяцей да 18 года жыцця і для жыхароў краіны ва ўзросце старэйшым за 65 гадоў.
Ілюстрацыя Darek Delmanowicz/PAP

Міністр сям’і і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлена Малонг пазітыўна ацэньвае падвышэнне дапамогі ў межах урадавай праграмы «Сям’я 500+». У эфіры TVP Info міністр падкрэслілі, што правілы выплаты гэтай дапамогі змяняцца не будуць:

-7 мільёнаў дзяцей штомесяц атрымліваюць дапамогу 500 злотых. З 1 студзеня яны будуць атрымліваць 800 злотых. Гэтая праграма падтрымлівае сем'і. У гэтым яго сіла. Яна будзе мяняцца, і гэтая падтрымка будзе яшчэ большай.

Міністр нагадала, што заяўкі на дапамогу можна падаць у электронным выглядзе ды праз інтэрнэт-банкінг. Нагадаем, у выходныя ў Варшаве адбываўся перадвыбарчы пленум кіроўнай правакансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць». 

Апроч павелічэння дапамогі на дзіця, «Права і справядлівасць» напярэдадні выбараў абяцае бясплатныя лекі для моладзі і дзяцей да 18 года жыцця і для жыхароў краіны ва ўзросце старэйшым за 65 гадоў, а таксама адмену аплаты за карыстанне хуткаснымі аўтамагістралямі.

iar/эж

У Варшаве праходзіць перадвыбарчы з'езд кіроўнай партыі «Права і справядлівасць»

13.05.2023 16:03
Праца над новай праграмай была падзелена на дзесяць тэматычных панэляў.