Беларуская Служба

Украіна запрашае польскія кампаніі падаваць заяўкі на адбудову дзяржавы

16.05.2023 16:10
Пра дапамогу ў адбудове Украіны гутарка ішла на Кангрэсе Трох мораў у Любліне.
Вайна ва Украінефото t.me/synegubov

Польскія кампаніі, якія жадаюць дапамагчы ў аднаўленні Украіны, ужо цяпер могуць падаваць заяўкі на гэты план – паведаміў падчас Кангрэсу самакіравання Трох мораў у Любліне генеральны консул Украіны Алег Куц. Кампаніі могуць падаваць заяўкі ў Амбасадзе Украіны ў Варшаве і ў Генеральным консульстве Украіны.

- Лякарні, будынкі, буйныя прадпрыемствы – гэта павінна быць адбудова ўсяе Украіны. У выніку адбудовы паўстане ўсё лепшае і на высокім узроўні – лепшае, чым было яно раней. Ёсць магчымасць заснаваць агульныя фірмы, то бок пачаць тут, а потым паехаць ва Украіну і там ажыццяўляць супольныя праекты.

Сусветны банк прагназуе, што кошт аднаўлення Украіны складзе больш за 350 мільярдаў долараў.

IAR/яс