Беларуская Служба

14-цю гадамі турмы пакараў суд кіроўцу, які наехаў на цяжарную жанчыну

17.05.2023 18:30
Аўтамабіль наехаў на пешаходаў, у выніку чаго загінула 32-гадовая цяжарная жанчына. Таксама пацярпеў 27-гадовы мужчына.
 .
Ілюстрацыйны здымак.фота: Billion Photos/Shutterstock

На 14 гадоў пазбаўлення волі асуджаны кіроўца, які наехаў на 32-гадовую цяжарную жанчыну. У выніку яна загінула. Трагічнае здарэнне адбылося ў верасні мінулага года ў Любені Старахавіцкага павета.

Прысуд быў вынесены ў сераду раённым судом. Акрамя 14-гадовага турэмнага зняволення, суд прызначыў 62-гадоваму Даніэлю С. пажыццёвую забарону на кіраванне аўтамабілем. Таксама мужчына павінен заплаціць агулам 350 тысяч злотых кампенсацыі пацярпелым асобам і спагнаць судовыя выдаткі.

Аварыя адбылася 1 верасня 2022 года. Кіроўца Citroen, якому на той час было 61 год, ехаў у напрамку Ілжы. Не справіўшыся з кіраваннем, ён выехаў на сустрэчную паласу, затым на тратуар, дзе ішлі чацвёра чалавек – двое дарослых і двое маленькіх дзяцей. Аўтамабіль наехаў на пешаходаў, у выніку чаго загінула 32-гадовая цяжарная жанчына. Таксама пацярпеў 27-гадовы мужчына. Дзеці не пацярпелі. Як высветлілася, вадзіцель быў п'яны. Таксама мужчына знаходзіўся ў стане наркатычнага апʼянення.

За некалькі хвілін да трагічнага здарэння ў Любені мужчына наехаў на чалавека ў суседнім мястэчку Млынек і ўцёк з месца аварыі.

PAP/нг