Памежная ахова Польшчы паведамляе, што працягваюцца парушэнні дзяржаўнай мяжы з боку Беларусі. За апошнія суткі 59 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу.
На ўчастку, які ахоўваецца заставай у Белавежы, пяцёра суданцаў і грамадзянін Чаду пераплылі памежную раку Лясная Права.
На ўчастку ў Нараўцы за пасобніцтва затрымалі грамадзяніна Грузіі, які перавозіў чатырох афганцаў.
ПР/юл