Польская Памежная служба паведамляе, што на працягу апошніх сутак з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 86 чалавек.
Сярод іх грамадзяне Самалі і Эфіопіі. Убачыўшы патрулі памежнікаў, 22 чалавекі вярнуліся назад у Беларусь. Супрацоўнікі памежнай службы ў Нараўцы за дапамогу ў нелегальнай міграцыі затрымалі двух грамадзян Зімбабвэ з польскім відам на жыхарства. З імі былі двое грамадзян Індыі. Супрацоўнікі памежнай заставы ў Чарэмсе пасля пагоні затрымалі грамадзяніна Грузіі і чатырох грамадзян Сірыі.
IAR/нг