Беларуская Служба

Польская дэлегацыя ўдзельнічала ў адзначэнні 79-й гадавіны бітвы пад Монтэ-Касіна

20.05.2023 16:52
Важнейшымі членамі дэлегацыі былі ветэраны бітвы пад Монтэ-Касіна.
     .
Помнік загінулым салдатам Другога польскага корпусу.фота: PAP/Albert Zawada

У Італіі завяршылася адзначэнне 79-й гадавіны бітвы пад Монтэ-Касіна. Польская дэлегацыя, у складзе якой былі ветэраны 2-га Польскага корпусу, сёння ўдзельнічала ва ўрачыстасцях у Сан-Віторэ-дэль-Лацыё і Міньяна-Монтэ-Лунга. Кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў вайны і ахвяраў рэпрэсій Ян Юзэф Каспшык падкрэсліў, што прысутнасць апошніх жывых ветэранаў Арміі Андэрса была найважнейшым аспектам святкавання гадавіны бітвы.

Важнейшымі членамі дэлегацыі былі ветэраны бітвы пад Монтэ-Касіна – падпалкоўнік Отан Гулацкі, маёр Стаслаў Кавальскі і капітан Уладзіслаў Дамброўскі. Акрамя іх, ва ўрачыстасцях у Італіі ўдзельнічалі іншыя андэрсаўцы, якія не бралі ўдзелу ў бітве 1944 года. У аўторак польская дэлегацыя наведала Рым і Ватыкан, потым ад серады ўдзельнічала ва ўрачыстасцях між іншым на Польскіх ваенных могілках у Монтэ-Касіна.

Бітва, якая пазней увайшла ў гісторыю як адна з найбуйнейшых сухапутных сутычак Другой сусветнай вайны, пачалася ў студзені 1944 года. Саюзнікі хацелі прарваць нямецкую абарону на так званай «лініі Густава». За чатыры месяцы кровапралітных баёў так і не ўдалося ўзяць манастырскую гару. У ноч з 11 на 12 траўня ў бой уступілі салдаты Другога польскага корпуса генерала Уладзіслава Андэрса. У выніку быў захоплены Монтэ-Касіна, адкрыты шлях на Рым, што прывяло да канчатковага разгрому арміі фашысцкай Германіі ды іх саюзнікаў.

IAR/нг